РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Тонкiя бярозкi, Поле, сiнь лясоў, Ручайкоў журчанне, Песнi салаўёў, Пералiў вясёлкi, Рэха перазвон, Пад акном — рабiна, А за хатай — клён, Бэзу пах духмяны, Яблыневы снег, I матулi — песня, I каханай — смех. I валошкi ў жыце, I за вёскай гай, Песня, што iльецца Ў полi з краю ў край... Месячка на хмарцы Угары вiсiць. Муражок на лузе... Можна i спачыць. 6.03.77. |
|