ВОСЕМ ЛIТАР Святлана, Святланка, Святланачка... Даражэй за цябе мне нiчога на свеце няма. Ты глядзiш з фотакарткi, не ведаеш нават, што хтось паўтарае ў адчаi даражэйшыя самыя ў свеце восем лiтар твайго iмя. Я баяўся цябе незнарокам чым-небудзь пакрыўдзiць. нават вершы свае нiколi табе не дарыў. Ты далёка цяпер — а раёнка табе не прыходзiць, у якой пра цябе я некалькi вершаў змясцiў. Вось i ўсё. Я на гэтым канчаю свой дзённiк. Тры гады я чакаў непазбежнага гэтага дня. Бывай, наша юнацтва i школьная парта у класе, за якой ты звычайна сядзела чамусьцi адна. Толькi лепшае ўсё помню я пра цябе. Не, няпраўда, што ты для мяне усяго успамiн. Не з фотакарткай маўклiвай я гавару пра былое, а з табой размаўляю адзiн на адзiн. Святлана, Святланка, Святланачка... 4,5,7 чэрвеня 1996 г. |