ЦАРКВА 1. УСТУП Адкуль узнікла такое жаданне – Сваю царкву будаваць у вершах ? Можа, ад веры ý светлае ранне, Калі крыжык асвеціцца першым. I людзі з ночы, яшчэ са змроку, Будуць бачыць дабраславенне неба, Адразу зразумелае і любае воку, I разам з’явіцца веры патрэба. 2.ПОШУКI МЕСЦА Месца для царквы пакажа кожны, Бо калісьці яна тут ужо стаяла, Але потым знікла ý час трывожны – Згарэла свечкай ці ý вадзе растала. З гэтага месца рэха гучыць да неба I бачна навокал далёка ва ýсе бакі. На кургане над ракою царква трэба, Каб разам з вадою бачна цяклі вякі. 3.ПАЧАТАК БУДАЎНIЦТВА Найперш трэба проста зрабіць будан, Каб уначы вочы схаваць ад цемры – Цёмнае бязмежжа для чалавека бяда, Якую доýга не вытрымаюць нічые нервы. Але найбольш патрэбна малое жытло, Каб штодня яго параýноýваць з храмам, Які будзе расці, быццам і раней было Нешта прыгожае над малым і старым. 4.ФУНДАМЕНТ Каб будаваць уверх, раней капаюць яму, Нібы сажаюць дрэва каранямі ý зямлю. Фундамент будзе трымаць царкву прама, Як стартавая пляцоýка касмічнаму караблю, З камянёý і апорай на саму планету, Якая адзіная – з магчымасцямі без меры. Але галоýнае – крыжык і залатыя манеты, Што пакладзены пад вуглы знакамі веры. 5.ПАМЕРЫ Царква не можа быць малой ці вялікай: Успрыманне памераý залежыць ад пары года, Але больш ад адпаведнасці вобразу, а не ліку Метраý вышыні, ці колькасці ý ёй народу. Больш істотнымі здаюцца суадносіны памераý Адносна ýзгорка, ракі і навакольных дрэý, Каб у велічнасць царквы чалавек паверыý, I агеньчык веры усяродку спакойна гарэý. 6. СЦЕНЫ Сцены трымаюць у вышыні крыж, Бароняць малюнкі з выявамі вечных ісцін I ствараюць гулкую прастору веры паміж Сябе, але без магчымсці асабістай карысці. Тоýстыя сцены мацней трымаюць спакой, Ствараюць аснову надзеі вечнага існавання. Са шматлікіх цаглін, пакладзеных рукой, У абрысах сцен царква велічнаю паýстане. 7.АГАРОЖА Яна зусім не патрэбна і нават не мае сэнсу – Няма чаго бараніць бязмежную моц царквы, Недарэчна нават навокал агарожа лесу I дарэмны невядома кім выкапаныя равы. Замест агарожы вакол будуць расці кветкі, Радамі ружы ýтвораць казачныя кругі. Ахова кветак мацней за пруты клеткі, Хоць моц кветак і не мае зразумелай вагі. 8.УВАХОД Каменныя прыступкі здаюцца бясконцымі, Нібыта выводзяць з багны проста ý неба, Якое ярка асвечана некалькімі сонцамі, Таму пужацца цемры прападае патрэба. Цяжкія высокія дзверы заýсёды адчынены, I за імі святло робіцца больш ярчэйшым. Толькі ход часу там чамусьці спынены – Сэнс гэтага зразумее больш разумнейшы. 9.ВОКНЫ Павінны быць вельмі светлымі і высокімі: Ад зямлі ýзрастаць амаль да самага неба, Якое ýначы бывае густа аздоблена зоркамі – Для прыгожага заýсёды вышыня трэба, Святло неабходна для свята ý нядзелю. Вокны высокія ствараюць асяродак волі, Каб зоркі праз вокны ýсяродак глядзелі I царква не заставалася пустой ніколі. 10.КУПАЛ Нагадвае галаву фантастычнай ракеты, Якая нацэлена некуды ý глыбіні Сусвету. Ёй для палёту не хапае толькі мэты I смеласці часова ператварыцца ý камету. Купал царквы бачны ýсім здалёку I няма падобнай формы ý наваколлі, Якая адначасова трывожная і любая воку I заклікае ляцець у пошукі добрай долі. 11.ЗВАНЫ Царкве неабходны адметны голас, Зразумелы адразу з Зямлі і з Неба. Падобна на полі шапатлівы колас Нараджае зерне для смачнага хлеба. Гукі званоý самі не ствараюць нічога, Iснуюць нядоýга і без знаку знікаюць, Але ýслед за імі мацуецца вера ý Бога. А гукі ачышчаюць для гэтага памяць. 12. АБРАЗЫ Неадступна сочаць за кожным рухам, Вачыма вядуць некуды ýглыбіню I распавядаюць, што не пачуеш вухам, I нагадваюць не чужых, а сваю радню, Што сабралася сюды праз Час і Прастору З адказамі на магчымыя пытанні жыцця. Толькі царква стварае ýмовы настрою Для разумення лёсу за межамі быцця. 13.МАЛIТВА Якое прызначэнне сапраýднага храма, I чаму на Зямлі нельга без яго пражыць? Можа, для магчымасці угору глядзець прама, Нават калі наваколле абапал нібы ляжыць. Для людзей у царкве існуе адзінае месца, Дзе голас душы малітвай знаходзіць шлях, Магчымасць да Бога з царквы ýзняцца, Ды толькі вось лётаць без крылаý – жах. 14.ГАЛАСЫ Прастора царквы напоýніцца галасамі, Якія будуць падобны на зладжаны спеý, А асобныя гукі могуць існаваць самі, Нібы ціхі шолах у лесе магутных дрэý. Падобна з светлай крыніцы цячэ вадзіца, Каб кожны стомлены мог уволю папіць. Самая шчымлівая песня – як сонца садзіцца I золата промняý ператвараеццца ý медзь. 15.БУДУЧЫНЯ Будынак царквы не мэта, а толькі пачатак Далёкага шляху праз лёсы за душы людзей, Неабходны сімвал, вобраз ці адпячатак, Але з правам быць адначасова суддзёй. Быццам корпус надзейнага карабля, Які пасланы аднекуль для выратавання Ад зайдрасці, гвалту і спакусы рубля З мэтай перавезці да светлага рання. Жнівень-кастрычнік 2004. |