ВАДОХРЫШЧА Мяце ỉ мяце завỉруха – Час яе на двары. А у хаце ỉ цёпла, ỉ суха, Водар ёлкỉ, святочнай пары. Да Вадохрышча падрыхтаванне У прыродзе пацỉху ỉдзе. Зараз з цудам касмỉчным спатканне Цỉха робỉцца ў вадзе. Лёс вясковы такỉ адмысловы, Бо заўсёды жылỉ ля вады, Тут шапталỉ адметнае слова – Баранỉлỉся ỉм ад бяды. Снег ỉдзе, што вясною растане, Ператворыцца зноў у ваду… Сакавỉцкае светлае ранне Падарункам сюды прывяду. 17.01.2019 |