РАЗМОВА ЗОРАК Зорачка да зорачкi ласкава казала Невядомай мовай, лепш сказаць спявала: - Як дазнацца мэты – нас нашто стварылi, У высокiм небе не дарма каб стылi? Тут чаго чакаем пасярод бяскраю, У далёкай далi нешта нас трымае, Не сагрэем здалi – мо дарэмна ззяем?... - Не, мы адгадалi i зрабiць жадаем: Затрымацца нельга – доля ў нас такая, На Зямлi далёкай нехта ўжо чакае. Пóкуль ў цёмным небе не настала ранне Нам упасьцi трэба, спраўдзiць каб жаданне. 29-31.12.2019 |