КУЗНЯ ЖЫЦЦЯ Каляны кавалак жалеза Шмат часу прыдатны служыць, Калi займее ён лязо, Цi шынай з колам пабяжыць. Б‘е па кавадлу молат лiха, Змяняе выгляд ў пэўны бок, I шмат чаго не зробiш цiха, Без гукаў побач абiбок. Патрэбна шмат прыкласьцi моцы, Даць адпаведны разагрэў, I працаваць да цёмнай ночы, Мiнуць каб крыўднае «пся крэў». Каваць метал, каб iржа не з’ела, Спагарды, зайдрасьцi, маны, Абраць удары трэба ўмела, Не «з-за вуха» ляцяць яны. Так, трэба грукаць адмыслова, Нiбыта музыку складаць, I да яе збяруцца словы, Якiх не сорамна спяваць. Бяда, калi каваць не з твару, I вугаль марна прагарыць, Не атрымаецца тавару – А час дарэмна прабяжыць. 15.01.2020 |