СЯРОД ЛЮДЗЕЙ Жывем не дубам памiж поля, Адзiны той стаiць, бы слуп… Сярод людзей вядецца доля – Бабыль самому стаў нялюб. На вёсцы цесна мiж суседзяў Не у прасторы, а мiж спраў, Калi падман адбыўся нейдзе – Тут зразумеюць, хто украў. У горадзе iнакшы позiрк, Мо, гмахаў засцяць камянi? Слядоў не ўбачыш на дарозе, Няма суседскае раднi! Сялянскi позiрк неабходны, Няможна звонку iснаваць. Калi зямлi не надта родны, Каму нам спадчыну аддаць? 23-26.1.2020 |