ПРАЖЭКТЫ Глядзець цiкава на падзеi Памiж чужымi i раднi, Дзiвацтва з часам не радзее – I выдумляць усе маглi… Найбольш тварылi на зямельцы: Чаго там толькi не было? Бы крумкачы кружылi ўмельцы, Не расклявалi як сяло? Часамi дзiўнае тварылi, I нават сеялi зiмой, Жывелу холадам марылi, А “хiмiя” была за гной. Адзiн умелец ставiў мэту: Збiраць грыбы машынай ў лесе: Накшталт калёснае карэты, Але мiж дрэвамi не лезе! Начальства шпаркае на ногi, Ды не дачуе часам што, I гне ў дугу “шлях перамогi”, А выдае за рамяство. Навука свой уплыў паймела: Спрачаецца, араць зямлю, цi не, Ды невядома, што хацела… Калi бязглузду гвалт мiне? 19-23.2.2020 |