ЧУЖЫНЕЦ Чужыя воблiкi i звычкi, Адметных думак не спазнаць: Бы смак вады з чужой крынiчкi – Не можна з роднай параўнаць! Яму пахмурна сонца ззяе, I нават лес не так расце, У хаце мэбля замiнае – Стаiць зусiм не ў тым куце. Прыняць магчыма ў сумненнi Гаворку iншую i строй? Па-iншаму плывуць iмгненнi I не наладзiцца настрой… 16.4.2020 УПЕРШЫНЮ Першы крок i першае спатканне, Водар той пары дасюль не знiк! Застанецца на пачатку лес ураннi, Дзе адшукаўся першы баравiк. Кожны раз як глянеш у акенца – Быццам новы здзейснiцца палёт… Каб пачаць вясну з прымусу сонца Па рацэ iмчыцца крыгаход. I сказаць магчыма аднагодкам, Нашаму пытанню ёсць адказ: З ласкi Бога i з падзякай продкам Пажывём, нiбыта ў першы раз! 17.04.2020 |