СОН Часта снiцца даўняя вёска – Малюнак жывы назаўжды: Да хаты хiлiцца бярозка, Бы баронiць жытло ад бяды. Рачулка з празрыстай вадою, Дзе хiстаюць аiр шчупакi, Асаблiваю летняй парою Безлiч дзей каля плынi ракi! У лясочку на блiзкiм пагорку Колькi зведана памятных дзён… I з мiнулым працягнем гаворку, Пакуль доўжыцца казачны сон. 05.05.2020 |