ДАРЭМНЫ ДЗЕНЬ Дарэмны дзень без спадзяванняў, Без дасягненняў вышынi: Аб чым прыдумалася ўраннi, Таго к змярканню не мiнi. Дарэмны дзень, калi без працы – Карысцi людзям не зрабiў. Мiжволi сам пачнеш цурацца, Што неяк так дзянёк адбыў… Будуем будучыню сёння, I тут патрэбны кожны дзень. Глядзець няможна, як спрасоння, Гультай каныча “працадзень”. Дарэмны дзень без песнi шчырай, З ёй праца ладзiцца лаўчэй. Як птушкам, што ляцяць у вырай, Вярнуцца хочацца хутчэй. Прыслухайся да волi Неба, Дзень не знiкае ў забыццё… З наказу дзедаў: ёсць патрэба Жыць недарэмнае жыццё! 11.05.2020 |