ПОГЛЯД Паглядзi дзiцячымi вачыма На малюнкi дзiўныя навокал, У якiх, па шчасцю, ўсё магчыма, Шмат чаго тваё пабачыць вока. Родны край i побач спадзяваннi, Розных колераў здабыткi i надзеi… Як прывабна ўлетку стэць адрання Дзень, i ў iм прыгожыя падзеi. Можна маляваць i мары мрояць, Сябраваць з вавёркай на вярбе; Ад высокай лiпы пчолкi роем Мёд духмяны панясуць сабе. Можна прачытать пра падарожжы, Скарб знайсцi на выспе ў пячоры. I забыцца крочыць асцярожна – Ў пошукi адважна плыць па моры. Не звяртаць увагi на навiны – Лепей блiзкiм казку расказаць: Погляд ёсць – прыслухацца павiнны, Пры жаданнi адпаведнай рады даць! 4.6.2020 |