РОДНЫЯ ГАЛАСЫ Галасы сяброў i родных Ласкай цепляцца ў душы, Пачастункi слоў прывабных Адгукаюцца ў цiшы. Добрай думкай адзавецца Родных гукаў хараство, З словам разам падаецца Разуменне: ёсць пра што! Говар рэчкi разам з лесам, Поле жытняе шумiць… То не скрыганне жалезам У жаданнi пакарыць! Чым аддзячыць пажаданням Разам шчасцейка сустрэць, Гэткiм летнiм светлым раннем Словы стануць сiлу мець. ************************* У Тутэйшых так вядзецца З даўнiх пор па нашы днi: Слова справай адгукнеца З пажаданняў ад раднi! 1.7.2020 |