ТЭОРЫЯ ВЕРАГОДНАСЦЯЎ Пазбегнуць зможаце няўдачы – Жадана буру перажыць… Ды намагчыма ўсё прадбачыць, У бок якi звер пабяжыць? На паляваннi i штодзённа Шукаем шлях у далячынь, А нават звыклы быт будзённы Змяшчае безлiч велiчынь. У прапановах захлынешся Калi не ведаць мэты той, Якая зычыць вынiк лепшы, А не «геройства за гарой»! Знаёмы стос жыццёвых iсцiн Падкажа, што павiнна быць… Мо, гэтак склалася калiсьцi – Тады прасцей ажыццявiць. I падмануць не спадзявайся Сябе самога i людзей, Мо, лепей з мудрымi парайся, Як гiблых абмiнуць падзей. А выбар ёсць амаль заўсёды, Але складана пралiчыць… З якой няведамай нагоды Суфлёр з падказкаю маўчыць? 12-14.7.2020 |