ВОСЕНЬСКАЯ СЦЯЖЫНКА Сцяжынка з лiсцем ўздоўж Ракi… Апалi вербы i бярозы. Далёка бачна, праз вякi, Пад небам з покрывам цвярозым. Не засцяць дрэвы далягляда I думкi цягнуцца ўслед. Растання надыходзiць здрада, Знайшоўся лепшы iм сусед? У глыбiнi вады халоднай Караблiк лiсця патанулы: Ляжыць ён, чымсьцi небу родны – Часцiнка лета… Час мiнулы. ********************************* Прадбачым шлях змянення лёсу З настроем восеньскай вады… Рыпелi некалi калёсы, Вязлi ў вырай ад бяды. 19-21.10.2020 |