ВЯРТАННЕ Наперад шлях не для вяртання, I час у бок не павярнуць, А можна думаць да свiтання, Каб спраўдзiць думкi дзе-нiбудзь. Дарожкi росныя лясныя Шукаюць дзiўныя сустрэчы… Пiлiпаўка завеяй вые, I ручайкi вясной дарэчы. Уздоўж ракi трава густая – Прымялi з рання рыбакi, А ўспамiн адсюль забралi, Панеслi ў вудах ад ракi. Далей вядуць жыцця сцяжынкi, Лёс спраўджаны – ямý застацца. Штурхаюць мары, як спружынкi, Патрэбай зноў сюды вяртацца. 25-27.3.2021 |