УСПАМIНЫ Перадуманы доўгiя думы, I сцяжыначкi пройдзены зноў. Без дарэмнага нейкага тлуму Пошук iншых вядзецца высноў. Сваю долю жаданнi гукалi, Зразумелых здабыткаў – сям’я. Калыхалi жыццёвыя хвалi, I вярталi на “кругi своя”. Успамiнамi жыць небяспечна – Лепей думаць далей, за гады… Не застацца ў мiнулым навечна, Спрабаваць азiрнуцца туды? *********************** Зараслi хмызнякамi пакосы, Без людзей пахаваны дарогi, Не сустрэнецца след па расе, Што пакiнулi шпаркiя ногi. 9-10.4.2021 |