ВЕРУЮ Верую ў вечнасць душы, Ў прастор без пачатка i краю, Ў мудры роздум сярод цiшы… I ўсiм спадзявацца раю. Верую праўдзе казак Пра неверагодныя дзеi, Дзе спраўдзiцца абавязак Толькi добрай падзеi. Падмурак робiцца з веры, На месцы прыгожых надзей: Жыццё стаiць на даверы Блiзкiх табе людзей! 17-18.07.2021 |